Свята-Георгіеўская царква

Помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў канцы 18 ст. з дрэва. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі на могілках. Уваходзіць у манастырскі комплекс, але планіровачна з ім не звязана.

Адназрубны, прамавугольны ў плане храм з 5-гранным алтарным прырубам. Накрыта агульным 2-схільным дахам. Над галоўным фасадам – фігурная барочная вежачка. Сцены вертыкальна ашаляваны. Апсіда вылучана невялікім уступам. Дэкаратыўны акцэнт інтэр’ера – іканастас з накладной разьбой.

Помнік 2 катэгорыі каштоўнасці, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Адрас: Гродзенская вобласць, Слонімскі раён, в. Жыровічы.

Бібліяграфія:

1. Жировичская Свято-Георгиевская церковь // Туристские регионы Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск, 2008. – С. 301.

2. Жыровіцкая Георгіеўская царква // Архітэктура Беларусі: энцыкл. давед. / [рэдкал. А. А. Воінаў [і інш.]. – Мінск, 1993. – С. 214.

3. Жыровіцкая Свята-Георгіеўская царква // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: ў 5 т. – Мінск, 1987. – Т. 2. – С. 465.

4. Свята-Георгіеўская царква // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / [склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк]. – Мінск, 2009. – С. 422.

5. Свята-Георгіеўская царква // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. / [рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. – Мінск, 2004. – С. 678.

wwe wwe wwe