Свята-Мікалаеўская царква

Пабудавана ў 1844 г. з цэглы. Трохпрастольная. У 1864 г. рэканструявана архітэктарам В. Міхаэлісам.

Помнік архіктэктуры позняга класіцызму. Манументальны квадратны ў плане двух’ярусны аб’ём завершанывялізным цыліндрычным светлавым барабанам пад цыбулепадобным купалам. Вуглы аб’ёму адзначаны чацверыковымі вежамі з такой жа формы купаламі. Да асноўнага аб’ёму далучана прамавугольная у плане апсіда з бакавымі акруглымі рызніцамі.

Малітоўная зала павялічана адкрытым купальным светлавым барабанам, які падтрымліваецца вуглавымі ветразямі. Інтэр’ер упрыгожаны манументальна-дэкаратыўнай фрэскавай размалёўкай. Апсіда вылучана трох’ярусным драўляным іканастасам-паўратондай (царскія вароты пачатку XIXст. прывезены з в. Кустоўка). Такі ж іканастас размешчаны ў правым прыдзеле. Асабліва шануюцца абразы XIXст. “Святы Мікалай”, “Святы Георгій” і “Іаан Багаслоў”.

Помнік 3 катэгорыі каштоўнасці, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (пратакол Навукова-метадычнай Рады № 101 ад 13.11.2002).

Адрас: Гродзенская вобласць, Мастоўскі раён, в. Дубна.

Бібліяграфія:

1. Дубнаўская Мікалаеўская царква // Архітэктура Беларусі: энцыкл. давед. / [рэдкал. А. А. Воінаў [і інш.]. – Мінск, 1993. – С. 204.

2. Дубненская Свято-Николаевская церковь // Туристская энциклопедия Беларуси / под. общ.ред. И. И. Пирожника. – Минск, 2007. – С. 188.

3. Зверович, С. И храм предстал во всём великолепии / С. Зверович // Зара над Нёманам (Мастоўскі раён). – 2018. – 10 лістап. – С. 8.

4. Кулагін, А. М. Царква ў імясвяціцеля Мікалая Цудатворца / А. М. Кулагін// Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін. – Мінск, 2007. – С. 155.

5. Свята-Мікалаеўская царква// Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / [склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк]. – Мінск, 2009. – С. 389.

6. Черняк, Е. Юбилейный год Дубненского Свято-Николаевского храма / Е. Черняк // Зара над Нёманам (Мастоўскі раён). – 2015. – 31 кастр. – С. 8.

wwe wwe wwe wwe wwe