Былы дом урача Алшыбаева

Год пабудовы “дома з ільвамі” каля 1905—1906 гадоў. Імя архітэктала невядома. Строга сіметрычны двухпавярховы аб’ем з парадным уваходам у цэнтры. Выразнсцб дэкаратыўнага афармлення фасадаў дасягнута спалучэннем неатынкавых плоскасцей сцян, выкладзеных з цэглыі афарбаваных у белы колер карнізных цяг, пілястрашў, аконных ліштваў, а так сама выкарыстаннем каваных, вырашаных у выглядзе перавітых змей, рашотак парапета. Для прыватнай урачэбнай практыкі былі адведзены памяшканні першага паверха правага крыла з смастойным тарцовым уваходам, астатнія — пад жыллё.

Калі верыць успаніман старх людзей — інтэр’ер дома цалкам адпавядаў стыльным фасадам. Прыклад архітэктуры стылю мадэрн. Помнік рэспубліканскага значэння.

У 1950-х гадах будынак аддалі пад "дом немаўля", а пасля пад станцыю пералівання крыві, якая працавала тут да 2014 года.

Адрас: г. Гродна, вул. Студэнцкая, 6.

Бібліяграфія:

1. Дамы ўрачоў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ; рэд. Кал. : С. В. Марцэлеў і інш. — Мінск : БелСэ, 1986. — С. 53.

2. Студэнцкая № 6 // Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы / А. Вашкевіч і інш. — Гародня-Wroclaw : Гарадзенская бібліятэка, 2012. — С. 336.

wwe wwe