Былы склад на Гарадніцы ( Лямус)

Былы склад на Гарадніцы (Лямус, рэстаран “Стары Лямус”) – прыклад гаспадарчай пабудовы, у архітэктуры якой выкарыстаны элементы барока.

Пабудаваны ў 1765-1780 гг. для гаспадарчых патрэб. Упачатку XX ст. выкарыстоўваўся як начлежка, а у 1939 г. пераабсталяваны ў жылы дом. В 80-е гг. XX ст. тут знаходзіліся майстэрні тэатра лялек и кватэры акцёраў. У 2005-2006 гг. перапланаваны пад рэстаран.

Будынак двухпавярховы, прамавугольны ў плане, з вальмавым дахам і мансардамі на галоўным (усходнім) і бакавых фасадах. Цагляныя коміны высокія, шматступеньчатыя. Усходні фасад сіметрычны, з невялікім рызалітам у цэнтры. Вокны другога паверха маленькія, квадратныя, заглыбленыя. Цэнтральныя часткі заходняга, паўночнага і паўднёвага фасадаў гладкія, з сіметрычна размешчанымі вокнамі. Інтэр’ер зменены адпаведна функцыянальнаму прызначэнню.

Адрас: Беларусь, г.Гродна, вул. Дзяржынскага, 1а

Рэжым працы: пн - сб: 12:00 - 02:00; вск: 12:00 - 00:00

Сайт: http://markiza.by/

Бібліяграфія:

1. [Былы склад на Гарадніцы ( лямус )] // Дзяржаўны спіс гісторыка культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. – Мінск, 2009. – С. 310.

2. Гродзенскія лямусы // Архітэктура Беларусі: энцыкл. давед. / рэдкал.: А. М. Воінаў [і інш.]. – Мінск, 1993. – С. 184−185.

3. Гродненские лямусы // Регионы Беларуси: в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск, 2014. – Т. 4, кн. 2. – С. 209.

4. Дзяржынскага № 1 а – Былы склад на Гарадніцы, Лямус, рэстаран «Стары Лямус »// Біяграфія гарадзенскіх вуліц: ад Фартоў да Каложы / аўт.: А. Вашкевіч [і інш.]. – Гародня – Вроцлаў, 2012. – С. 112−113.

5. Лямусы // Гродно: энцикл. справ. / редкол.: И. П. Шамякин [ и др.]. — Минск, 1989. — С. 261.

6. Пятросава, А. Ю. Лямус / А. Ю. Пятросава // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1986. – С. 66.

7. Саяпин, В. Ю. 50 гродненских улиц: прогулки во времени / В. Ю. Саяпин. – Гродно: ЮрСаПринт, 2015. – 325 с.

Из содерж.: [Бывший склад на Городнице]. − С. 309.

8. Трусов, И. Театральная площадь / И. Трусов // Вечерний Гродно. − 2007. − 15 августа. − С. 27.

wwe wwe