Воданапорныя вежы

Дзве 22-метровыя цагляныя васьмігранныя вежы накрыты 8-скатнымі стрэхамі. У цэнтры вежаў размешчаны трубы для падачы вады ў рэзервуары, якія знаходзяцца ў верхніх частках. Ўсходняя вежа была пабудавана ў 1890 г. Яе сцены дэкарыраваны сухарыкамі, пілястрамі, лапаткамі, люкарнымі, фігурнымі ліштвамі. Карнізы ўпрыгожаны арнаментамі. Звонку будынак падзелена на 4 яруса «жамчужнымі» паясамі дэнцікулы. На ўзроўні трэцяга яруса ў неглубогих нішах, выкананых у выглядзе какошнікаў, размешчаны паўцыркульныя вокны.

Незвычайны каларыт будынка надае маляўнічае спалучэнне чырвонай цэглы і белай тынкоўкі. Заходнюю вежу ўзвялі крыху пазней, у 1910 г. Дэкарацыя яе фасадаў больш стрыманая. Ліштва вокнаў і дзвярэй, размешчаных на ўзроўні 2 яруса, маюць складаную форму і пафарбаваны ў белы колер. Грані вежы раскрепованы лучковымі і арачнымі вокнамі і нішамі, куты вылучаныя лапаткамі.

Воданапорныя вежы былі збудаваны пасля адкрыцця ў Гродне вадаправода пры ўдзеле «Усерасійскага акцыянернага воднага грамадства». Яны належаць да помнікаў архітэктуры ў стылі эклектыкі.

Гарадскія жыхары называюць вежы "Кася" і "Бася". Адкуль узяліся гэтыя імёны, дакладна не вядома, але існуе пару версій: па адной з іх у адной вежы была бухгалтэрыя водаканала, і там працавала Бася, а ў суседняй заўхозам быццам бы была Кася.

У цяперашні час у воданапорных вежах размяшчаюцца майстэрні мастакоў.

Адрас: г. Гродна, вул. Свярдлова, 2.

Бібліяграфія:

1. Гродненские водонапорные башни // Туристские регионы Беларуси / под ред. И. И. Пирожника. — Минск, 2008. — С. 289.

2. Дзве воданапорныя вежы [ў Гродна] // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад. : В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск, 2009. — C. 323.

3. Кот, В. Бася і Кася ў пяшчоце часу / В. Кот // Гродзенская праўда. — 2006. — 13 верас. — C. 26.

4. Саяпин, В. Приветливый жандармский дом / Виктор Саяпин ; фото // Гродзенская праўда. — 2015. — 7 лют. — С. 10.

5. Гродненские водонапорные башни / Памятник производствен. Архитектуры // Республика Беларусь : Энцыкл. : В 6 т. Т. 3. — С. 229.

6. Гродненские водонапорные башни // Туристическая энциклопедия Беларуси. — Минскн. : БелЭн, 2007. — С. 157.

7. Коврах, А. Башни по осени считают : [ о водонапор. башнях в Гродно] / А. Коврах // Вечер. Гродно. — 2001. — 2-8 мая. — С. 4.

8. Гузень, Е. И стала Кася красавицей : [ о сборе средств на реконструкцию одноим. водонапор. башни – историко-архитектур. памятника Гродно] / Е. Гузень ; фото М. Исаченко // Гродзен. праўда. — 2000. — 4 лістап. — С. 3.

9. Воданапорныя вежы // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ; рэд. Кал. : С. В. Марцэлеў і інш. — Мінск : БелСэ, 1986. — С. 51—52.

10. Свярдлова № 2 // Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы / А. Вашкевіч і інш. — Гародня-Wroclaw : Гарадзенская бібліятэка, 2012. — С. 330.

wwe wwe wwe wwe