Мячэць

Мячэць (былая гаспадарчая пабудова) – прыклад архітэктуры гаспадарчых збудаванняў Беларусі др. пал. XIX - пач. XX ст.

Будынак узведзены з цэглы ў др. пал. XIX ст. Аднапавярховая пабудова накрыта высокім 3-схільным дахам.

У канструкцыйным вырашэннні была выкарыстана так званая “цагляная “муроўка з “разынкай” – спалучэнне цэглы і бутавага каменя. Цяпер яна пакрыта тынкоўкай.

Унутраная прастора раздзелена перагародкамі на некалькі памяшканняў, аб’яднаных вакол прасторнай залы з шэрагам слупоў-апор.

Буйныя формы, магутнае канструкцыйнае рашэнне адпавядалі ўтылітарнаму прызначэнню і архітэктуры гаспадарчых збудаванняў таго часу.

Помнік 3 катэгорыі каштоўнасці, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (пратакол Навукова-метадычнай Рады № 77 ад 13.11.2002).

Адрас: Гродзенская вобласць, г. Слонім, вул. Агінскага, 10.

Бібліяграфія:

1. Караткевіч, В. Б. Гаспадарчая пабудова / В. Б. Караткевіч, А. М. Кулагін // Помнікі Слоніма / В. Б. Караткевіч, А. М. Кулагін. – Мінск, 1983. – С. 32–33.

2. Мячэць (былая гаспадарчая пабудова) // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. – Мінск, 2009. – С. 410.

3. Чыгрын, С. Мячэць на Татарскай вуліцы / Сяргей Чыгрын // Газета Слоніская. – 2011. – 16 сак. – С. 3.

wwe wwe wwe wwe