Спаса-Праабражэнская царква

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў сярэдзіне 19 ст. з цэглы. Кампазіцыя будынка складаецца з асноўнага квадратнага ў плане аб’ёму, прамавугольнай (унутры паўкруглай) апсіды і бабінца. Асноўны аб’ём накрыты чатырохсхільным дахам з купалам на драўляным светлавым васьмігранным барабане ў цэнтры і чатырма галоўкамі па вуглах. Сцены будынка завершаны развітым карнізам з сухарыкамі. Паўцыркульныя аконныя праёмы размешчаны ў верняй частцы, дэкарыраваны броўкамі ў выглядзе какошнікаў.

У інтэр’еры чатыры слупы падтрымліваюць канструкцыю сферычнага купала на ветразях. Над уваходам размешчаны хоры, якія адкрываюцца ў зальнае памяшканне арачным праёмам. Вуглавыя часткі перакрыты крыжовымі скляпеннямі, астатнія падшыты плоскай столлю. Алтарныя і падкупальныя часткі ўпрыгожаны фрэскавай размалёўкай.

Царква – помнік архітэктуры барочна-класіцыстычнага стылю з элементамі рэтраспектыўна-рускага стылю.

Помнік 2 катэгорыі каштоўнасці, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (пратакол Навукова-метадычнай Рады № 88 ад 28.08.2003).

Адрас: Гродзенская вобласць, Зэльвенскі раён, аг. Дзярэчын.

Бібліяграфія:

1. Белоцкая, Е. История Свято-Преображенской церкви деревни Деречин / Екатерина Белоцкая // Гродненские епархиальные ведомости. – 2015. – № 9. – С. 6–7.

2. Деречинская Спасо-Преображенская церковь // Туристская энциклопедия Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск, 2007. – С. 171.

3. Дзярэчынская царква: паміж мінулым і будучым // Слонімскі веснік. – 2003. – 27 жн. – С. 5.

4. Кулагін, А. М. Царква ў гонар Праабражэння Гасподняга / А. М. Кулагін // Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін. – Мінск, 2007. – С. 147.

5. Спаса-Праабражэнская царква // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / [склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк]. – Мінск, 2009. – С. 372.

6. Храм Преображения Господня д. Деречин [Электронный ресурс] // Гродненская епархия Белорусской Православной Церкви. – Режим доступа: https://orthos.org/eparhiya/blagochiniya-i-hramy/zelvenskoe/derechin. – Дата доступа: 14.03.2019.

wwe wwe wwe wwe